Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
Читать по-русски


Самы папулярны рускамоўны відэаблогер — беларус Улад Бумага — падпісаў кантракт з VK і сыходзіць (прынамсі, часткова) з YouTube. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі дзве не звязаная адна з адной крыніцы.

Влад Бумага. Фото из Instagram блогера
Улад Бумага. Фота з інстаграма блогера

«Улад Бумага пакідае YouTube. Ён заключыў кантракт з VK і пераходзіць на іх платформу», — расказаў адзін з суразмоўцаў. Адбыцца гэта мусіць найбліжэйшым часам.

Другая крыніца пацвердзіла інфармацыю пра новую пляцоўку, але дадала, што ролікі блогера будуць загружацца спачатку на VK відэа, а «праз пару дзён» — на YouTube.

Паводле звестак аднаго з суразмоўцаў, такое рашэнне Бумага прыняў праз чуткі пра поўнае закрыццё YouTube у Расіі. Другая крыніца сцвярджае, што каманда блогера «не асабліва верыць у чуткі пра закрыццё» платформы.

«Люстэрка» накіравала запыт ў VK і камандзе блогера. Адказу мы не атрымалі.

Уладзіслаў Бумага нарадзіўся ў 1996 годзе ў Мінску. У 2022 годзе толькі яго асноўны канал на YouTube сабраў больш за 7,2 млрд праглядаў, ён адзін з самых папулярных блогераў свету. Цяпер на YouTube у яго больш за 44 млн падпісчыкаў, ён спецыялізуецца на дзіцячым кантэнце. Акрамя зарабляння на відэа блогер выпускае мабільныя гульні і снэкі.

У 2021 годзе Улад Бумага трапіў у скандал: папулярныя амерыканскія блогеры MrBeast і JustDustin абвінавацілі беларуса ў плагіяце. Вокладкі відэа і ідэі яго ролікаў цалкам капіявалі працы заходніх калегаў. Бумага адказаў на абвінавачанні ў сябе ў сторыс Instagram так: «Карцінкі… пфффф, гэта такая дробязь… Лепш паглядзіце на якасць кантэнту ў амерыкосаў і ў мяне. Я ў 10 тысяч разоў круцей раблю. Карцінка — 10 хвілін працы. Зняць ролік — 4−10 гадзін (і гэта без мантажу і сцэнара). Салодкіх сноў, заўтра новы ролік. І звярніце ўвагу на якасць».

Пасля пачатку вайны ва Украине YouTube прыпыніў паказ рэкламы гледачам з Расіі. Гэта значыць, што стваральнікі кантэнту перасталі атрымліваць прыбытак ад праглядаў з гэтай краіны.