Знойдзенае цела зніклага ў сярэдзіне лютага 48-гадовага жыхара Брэста Яўгена Трыбунько. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад».
Цела мужчыны знайшлі падчас пошукавых работ сіламі міліцыі і ратавальнікаў. Абставіны смерці не раскрываюцца.
Як паведамлялася раней, Яўген Трыбунько перастаў выходзіць на сувязь і з’яўляцца на працы ў сярэдзіне лютага гэтага года. З таго часу яго шукалі.