Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


У Мінску падчас вечарынкі ад перадазіроўкі псіхатропамі памерла 25-гадовая дзяўчына. За яе смерць будуць судзіць 32-гадовага арганізатара мерапрыемства. У Следчым камітэце расказалі падрабязнасці крымінальнай справы.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Дмитрий Белицкий, Mir24.tv
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Дзмітрый Бяліцкі, Mir24.tv

Цела дзяўчыны знайшлі раніцай 7 кастрычніка мінулага года ў кватэры на вуліцы Скрыганава. Эксперты выявілі, што мінчанка памерла ад камбінаванага атручання мефедронам і яго аналагам — клефедронам.

Следчыя высветлілі, што ўвечары 6 кастрычніка кампанія знаёмых сабралася ў госці да 32-гадовага мужчыны. Маладыя людзі (ад 25 да 36 гадоў) выпівалі, і ў нейкі момант гаспадар дома прапанаваў гасцям разнастаіць вечарынку і спажыць «парашок».

«Фігурант перыядычна дазваляў сабе расслабляцца з дапамогай наркотыкаў і напярэдадні набыў у ценевым маркеце некалькі закладак агульнай масай не менш за 31 грам асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, якое мае ў сваім складзе мефедрон», — паведамілі ў СК.

Мужчына высыпаў наркотык на агульную страву і прапанаваў прыяцелям «пачаставацца». Пасля сумеснага спажывання забароненага рэчыва «арганізатар» сустрэчы з’ехаў адпачываць у начны клуб, хтосьці застаўся пераначаваць, а астатнія разышліся па дамах.

Бліжэй да пяці гадзін раніцы фігуранту патэлефанаваў прыяцель і сказаў, што дзяўчыне, якая засталася ў яго дома, стала кепска і паводзіцца яна неадэкватна. Калі мужчына вярнуўся, ужо было позна — знаёмая памерла.

Аператыўнікі, якія прыбылі на месца, звярнулі ўвагу на дзіўныя паводзіны гаспадара кватэры. Ён прыкметна нерваваўся і забараняў свайму сябру, які выклікаў хуткую, расказваць пра тое, што адбываецца на вечарынцы. Як высветлілася, да прыбыцця следча-аператыўнай групы мужчына пазбавіўся ад сваіх запасаў псіхатропаў. Ён адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам і настойваў, што не мае дачынення да смерці жанчыны. Аднак, згодна з заключэннем экспертаў, загінулая атруцілася забароненым рэчывам, якое напярэдадні набыў менавіта мужчына.

Блізкае атачэнне пацярпелай не падазравала, што дзяўчына ўжо шмат гадоў ужывае забароненыя рэчывы. Бацькі лічылі, што яна вядзе здаровы лад жыцця, і ніколі не бачылі яе ў стане наркатычнага ап’янення. Падчас вывучэння асобы абвінавачанага высветлілі, што ён працуе ў IT-сферы ў Маскве і зрэдку прыязджае Беларусь, каб наведаць бацькоў, стаіць на ўліку ў наркалагічным цэнтры.

Дзеянні 32-гадовага мужчыны кваліфікаваныя па ч. 5 арт. 328 КК (Незаконны абарот псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека). Яму пагражае ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі.

З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.