Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Пол Адамс

Як сказаў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, «мяч цяпер на баку Расіі». Гэта важны момант, піша карэспандэнт Бі-бі-сі Пол Адамс.

Владимир Путин. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

У сумеснай заяве ЗША і Украіны пасля доўгага дня перамоваў у Джыдзе ёсць некалькі ключавых радкоў, і, магчыма, ні адзін з іх не важнейшы за гэты: «Злучаныя Штаты паведамяць Расіі, што ўзаемнасць расіян — ключ да дасягнення міру».

У апошнія тыдні мы шмат чулі пра тое, чаго Дональд Трамп чакае ад Украіны і якія грубыя інструменты Белы дом выкарыстоўвае, каб падпарадкаваць Кіеў. Цяпер, відаць, прыйшоў час публічна праверыць намеры Расіі.

Адносіны Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным дагэтуль былі ахінутыя няпэўнасцю, і няма ніякіх відавочных прыкмет ціску Трампа на Пуціна, што магло б збалансаваць ціск на Уладзіміра Зяленскага.

Заява ЗША і Украіны ў аўторак зусім не азначае, што Трамп раптам змяніў сваё стаўленне да Зяленскага. У іх няпростыя адносіны, народжаныя даўнім узаемным недаверам.

Але агіднае воблака жоўці, якое ўзнікла пасля правальнай сустрэчы ў Авальным кабінеце, можа пачаць рассейвацца, калі запусціцца рэальны працэс устанаўлення міру.

Пасля неадкладнага аднаўлення абмену разведдадзенымі паміж ЗША і Украінай і дапамогі Кіеву ў сферы бяспекі ціск цяпер можа адчуць менавіта Расія.

Пакуль рана рабіць высновы, і маса дэталяў мусіць быць узгодненая падчас далейшых перамоваў.

У заяве гаворыцца пра істотныя аспекты завяршэння вайны і пра гарантыі, на якія Украіна можа разлічваць «для пашырэння эканомікі і забяспечання доўгатэрміновага росквіту і бяспекі».

Але менавіта фармулёўкі апошняга абзаца адлюстроўваюць пункт гледжання Вашынгтона пра тое, што бяспека і росквіт могуць быць дасягнутыя шляхам заключэння шырока дыскутаванай угоды па крытычна важных мінералах, а не з дапамогай канкрэтных гарантый бяспекі, якіх дабіваецца Кіеў.

Зяленскі і Трамп, гаворыцца ў заяве, дамовіліся заключыць угоду «як мага хутчэй». Як чыста камерцыйнае пагадненне можа перадухіліць варожыя дзеянні Расіі ў будучыні, яшчэ трэба высветліць.

У заяве таксама адзначаецца, што ўкраінская дэлегацыя «пацвердзіла, што еўрапейскія партнёры мусяць быць уцягнутыя ў мірны працэс», але з яго не зусім зразумела, як Вашынгтон разглядае магчымыя параметры еўрапейскага ўдзелу.

Сустрэча ў Саудаўскай Аравіі здаецца своечасовай перазагрузкай пасля турбулентнасці апошніх дзён. Але яе вынікі не значаць, што далейшыя дзеянні ЗША і Украіны цалкам узгодненыя.

Калі ў прэзідэнта Зяленскага некалі і былі сумневы, то цяпер ён дакладна ведае, што мае дачыненне з капрызным і зменлівым характарам амерыканскага прэзідэнта, для якога лаяльнасць у мінулым і традыцыйныя дыпламатычныя паводзіны значаць вельмі мала.

Ён зробіць усё магчымае, каб мяч застаўся на расійскім баку, але ён разумее: ёсць усе шанцы, што мяч можа вярнуцца да яго.