У адсеку шасі самалёта ў аэрапорце Кахулуі (горад на востраве Маўі Гавайскага архіпелага) напярэдадні Калядаў знайшлі цела чалавека, піша Hawaii News Now.
У заяве авіякампаніі United Airlines гаворыцца, што самалёт прыбыў на востраў Маўі з Чыкага ў аўторак, 24 снежня. Цела знайшлі ў адсеку шасі асноўнай стойкі самалёта.
«Адсек шасі быў даступны толькі звонку самалёта. Пакуль незразумела, як і калі чалавек трапіў у гэты адсек», — гаворыцца ў заяве United Airlines.
У авіякампаніі дадалі, што супрацоўнічаюць з праваахоўнымі органамі ў межах расследавання.
Распечатано с портала ZERKALO.IO