Опубликовано 8 жнiўня 2024 у 11.23
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.online/news/world/75316.html    

У Расіі памёр палітык, які забіў сваю жонку і хваліўся гэтым у сацсетках. Іх аднагадовая дачка засталася без абаіх бацькоў

Палітык Яўген Нікольскі, які абвінавачваецца ў забойстве жонкі, памёр у абласной бальніцы да суда, паведамляе партал Цвярской вобласці Расіі tverigrad.ru са спасылкай на свае крыніцы.

Евгений Никольский. Фото с его страницы в соцсети «ВКонтакте»
Яўген Нікольскі. Фота з яго старонкі ў сацсетцы «ВКонтакте»

Як перадала крыніца выдання, смерць Нікольскага наступіла «праз абвастрэнне захворвання». Знаходзіўся ён у бальніцы, падкантрольнай Упраўленню Федэральнай службы выканання пакаранняў.

Тэлеграм-канал Mash піша, што, паводле іх інфармацыі, прычынай смерці Нікольскага стала тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі (то-бок яе закупорка).

Паводле расійскага заканадаўства, крымінальная справа спыняецца пасля смерці абвінавачанага — за выключэннем выпадкаў, калі гэта неабходна для яго рэабілітацыі.

Нагадаем, Яўген Нікольскі ўзначальваў цвярское аддзяленне партыі «Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду», а таксама абіраўся ў Цвярскую гарадскую думу. У красавіку 2024 года ён забіў сваю жонку Кацярыну, накінуўшыся на яе з нажом, калі яна гуляла ў парку. Палітык таксама расказаў пра здарэнне «ВКонтакте», заявіўшы, што «ўсё зрабіў правільна» і «хлуслівая паскуда атрымала па заслугах» (апублікаваны пост да ці ўжо пасля забойства, невядома).

У спробе абараніць Кацярыну за яе заступіўся яе брат. Ён нанёс Нікольскаму цяжкі ўдар па галаве — пасля гэтага палітык апынуўся ў бальніцы ў несвядомым стане, дзе чакаў суда.

Знаёмыя сям'і расказвалі, што да гэтага Нікольскі гадамі чыніў гвалт над жонкай і пагражаў забойствам, але гэта ніхто не ўспрымаў сур’ёзна. У Нікольскіх засталася дачка — у траўні ёй споўніўся год.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO