Опубликовано 3 красавiка 2024 у 16.17
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.online/news/world/65052.html    

Момант землятрусу на Тайвані — найбуйнейшага за 25 гадоў

На Тайвані адбыўся самы магутны землятрус за 25 гадоў. Яго магнітуда склала 7,4 бала, а эпіцэнтр знаходзіўся за 18 км на поўдзень ад тайваньскага горада Хуалянь.

 
 
 
 
 

 

 
 
 

 

 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Зеркало | Новости (@zerkalo_io)

Загінулі мінімум 7 чалавек. Пацярпелі 711 чалавек. У суседніх краінах зрабілі папярэджанне пра цунамі, але пазней адклікалі, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Нагадаем, паводле звестак тайваньскага Цэнтра кіравання надзвычайнымі сітуацыямі, у выніку штуршкоў на востраве абрынулася не менш за 26 будынкаў, насельнікі сямі з іх апынуліся ў пастцы, больш за 90 тыс. хатніх гаспадарак на востраве засталіся без электрычнасці.

Да ліквідацыі наступстваў землятрусу прыцягнулі войска.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO