У Беларусі арыштавалі 26 жыхароў Латвіі — такую інфармацыю мае Міністэрства замежных справаў краіны, паведаміла прэс-сакратар ведамства Дыяна Эглітэ, перадае Delfi.lv.
Дыяна Эглітэ паведаміла агенцтву LETA, што прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае затрыманым консульскую дапамогу, але такая дапамога абцяжараная праз адсутнасць верхавенства закона ў Беларусі, а таксама мінімізацыяй супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы правасуддзя і іншых галінах пасля ўварвання Расіі ва Украіну.
Эглітэ таксама адзначыла, што ў Беларусі не выконваецца прынцып незалежнасці судовых органаў, што значна павышае рызыку ўзнікнення фіктыўных справаў супраць грамадзян ЕС.
Акрамя таго, у 2024 годзе 13 жыхароў Латвіі былі затрыманыя ў Расіі — такую інфармацыю атрымала амбасада краіны.
МЗС Латвіі рэкамендавала сваім грамадзянам не ездзіць ні ў Беларусь, ні ў Расію.
Распечатано с портала ZERKALO.IO