Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  10. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  11. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Большасці невялікіх камерцыйных аптэк хутка забароняць прадаваць лекі па рэцэптах. Гэта звязана з пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая ўступае ў сілу з 1 чэрвеня. У ведамстве растлумачылі, чаму такі дакумент прынялі.

Фота: TUT.BY

«Рашэнне пра забарону на рэалізацыю рэцэптурных прэпаратаў прынятае ў сувязі з тым, што на такія аптэкі паступала больш за ўсё скаргаў што да адпускання прэпаратаў. А рэцэптурныя прэпараты пры няправільным прыёме або ў няправільнай дазіроўцы могуць нанесці шкоду арганізму чалавека або прывесці да больш цяжкіх і негатыўных наступстваў», — заявіў намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч.

Нагадаем, цяпер у Беларусі працуе каля 3600 аптэк. Дзяржаўнай сетцы «Белфармацыя» і рэгіянальным «Фармацыям» належыць каля 1850 пунктаў, адпаведна, амаль палову рынку займаюць камерцыйныя сеткі. Усе аптэкі краіны дзеляцца на пяць катэгорый.

Менавіта апошняй, пятай, катэгорыі, да якой і адносіцца большасць камерцыйных аптэк, забароняць прадаваць лекі па рэцэпце.

Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя зрабіла выключэнне: прадаваць па рэцэптах па-ранейшаму змогуць аптэкі пятай катэгорыі, якія ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забяспечанне асобных катэгорый грамадзян лекамі і перавязачнымі матэрыяламі. А гэтым займаюцца толькі дзяржаўныя аптэкі, амаль усе з іх адносяцца да сеткі «Белфармацыя» і рэгіянальных «Фармацый» (яшчэ ёсць 26 аптэк РУП «Белекацэнтр» у Мінску). Такім чынам, невялікія дзяржаптэкі з-пад удару выведзеныя.

Забарона прадаваць рэцэптурныя лекі пагражае камерцыйным аптэкам зніжэннем колькасці кліентаў, змяншэннем выручкі, не выключана, што нейкім аптэкам давядзецца закрыцца. Забарона адаб’ецца і на простых людзях. Напрыклад, у горадзе Смалявічы хутка застанецца ўсяго тры аптэкі, дзе можна купіць лекі па рэцэпце ўвечары пасля працоўнага дня, і толькі адна, дзе гэта можна зрабіць у нядзелю. Такія праблемы пагражаюць большасці невялікіх гарадоў Беларусі.