Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
Читать по-русски


Захапіць «замежніка з фальшывым пашпартам», які нібыта рыхтаваў тэракты ў Гродне, спачатку збіраліся жывым, але падчас аперацыі давялося яго «бездакорна» застрэліць. Пра гэта заявіў у эфіры «Беларусь 1» памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці, экс-міністр МУС Юрый Караеў.

Юрий Караев. Скриншот видео "Беларусь 1"
Юрый Караеў. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Паводле версіі Караева, «ліквідацыя замежніка» ў Гродне 19 сакавіка праходзіла так: спачатку падазраванаму ўдалося «даць пару добрых чэргаў» з аўтамата, потым ён кінуў у групу захопу гранату, тая адскочыла ад шчыта і ўпала пад ногі аднаму з байцоў.

— Ён (спецназавец. — Заўв. рэд.) яе адшпурнуў у суседні калідорчык, які вядзе да кухні, і там яна выбухнула, — сказаў Караеў.

Ён пахваліўся, што падчас агляду кватэры «забітага замежніка» нідзе не ўбачыў прабоін ад куляў сілавікоў у адказ, «то-бок усе ўвайшлі куды трэба».

Паводле Караева, спачатку мужчыну збіраліся захапіць жывым, але гэтага зрабіць не ўдалося, бо ён аказаў супраціў:

— Калі ён зрабіў так, што не пакінуў сабе шанцаў, то яны выступілі і зрабілі ўсё бездакорна.

Караеў звярнуў увагу, што байцы спецназа «былі экіпіяваныя па поўнай», каб выключыць паражэнне, а «браняшчыт паказаў сябе як надзейны».

— Мы не ў Дамаску і не ў цэнтры тэрарызму, у нас бяспечная краіна. Калі тэрарысты з іншых краін на нашую тэрыторыю прыходзяць, у нас адказ адзін: мы іх будзем браць і знішчаць, — паабяцаў ён.

Гаворачы пра сённяшнія настроі ў Гродне, памочнік Лукашэнкі заявіў, што «нашыя людзі пасля 2020 года паціху, паволі, але разабраліся, што магло быць, дзе і на чыім баку праўда», і зрабілі выбар на карысць «спакойнага, бяспечнага жыцця», а не «сумнеўнага нейкага там рыўка наперад з тэхналогіямі».

— Людзі разабраліся, што галоўнае пасля ежы — гэта спакой, бяспечнае жыццё. Адсюль усе вытворныя: спакойна гадаваць сваіх дзяцей, глядзець, як іх паспяховасць у школе, каб яны не сваволілі, каб дома быў дастатак, — апісаў Караеў, як, на яго думку, выглядае беларускае шчасце.

Падведамную яму Гродзенскую вобласць ён назваў «нашым заходнім фарпостам» і расказаў пра тамтэйшую мірную абстаноўку.

 — У нас хуліганы такія, што яны нікога не чапаюць, яны паміж сабой там матам лаюцца. Я не памятаю ўжо вулічных рабаванняў. У нас ледзь што — адразу міліцыя, унутраныя войскі на месцы і камеры ўжо ўсюды, — запэўніў Караеў.

Нагадаем, удзень 19 сакавіка ў Гродне былі чутныя выбухі і страляніна, была інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў пра «ліквідацыю замежніка», які, паводле версіі сілавікоў, планаваў тэракт і аказаў супраціў «з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат».

КДБ распачаў крымінальную справу за падрыхтоўку да здзяйснення акту тэрарызму. Паводле заявы ўладаў, яго закінулі з Польшчы «збеглыя экстрэмісты». У «ліквідаванага замежніка» пры сабе быў падроблены расійскі пашпарт на імя Аляксея Ламакіна. Ён нібыта рыхтаваў тэракты на прамысловых прадпрыемствах і супраць сілавікоў і кіраўніцтва Гродзенскай вобласці. У межах следства ўжо дапытаныя 14 чалавек, якія пры розных абставінах размаўлялі з падазраваным. Пяць чалавек змешчаныя ў следчы ізалятар. Сярод іх — уласніца кватэры, якую здымаў мужчына, пенсіянерка Алена Касцевіч, а таксама яе сын Аляксандр, які займаўся пытаннямі арэнды. У аб’яднанні былых сілавікоў Беларусі BYPOL назвалі тое, што адбылося, інсцэніроўкай, у якой ролю «замежніка» сыграў супрацоўнік КДБ.