Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


Днём 19 сакавіка ў Гродне былі чутныя выбухі і страляніна, з’яўлялася інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў пра «ліквідацыю замежніка», які, паводле версіі сілавікоў, планаваў тэракт і аказаў супраціў «з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат». Вечарам нядзелі выданне «Наша Ніва» паведаміла пра павышаную цікавасць сілавікоў да дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Паводле іх інфармацыі, туды прыехала міліцыя і службы размініравання з сабакамі. Паспрабавалі даведацца падрабязнасці таго, што адбывалася ў Гродне ў нядзелю.

Дом в Гродно, возле которого 19 марта слышали выстрелы и взрывы. Фото: MOST
Акно дома ў Гродне, каля якога 19 сакавіка чулі стрэлы і выбухі. Фота: MOST

«Калі будзе такая неабходнасць, то ўсе падрабязнасці будуць апублікаваныя»

Перш за ўсё нашая журналістка патэлефанавала ў прыёмны пакой Уладзіміра Караніка як звычайная грамадзянка. Там нас запэўнілі, што з ім усё ў парадку, але падрабязнасцяў інцыдэнту не расказалі.

— Я не ў курсе [таго, што адбылося], але ўсё на месцы. Ніхто нічога пакуль не казаў, — адказала супрацоўніца прыёмнага пакоя.

— Проста ўчора казалі, што і міліцыя прыехала, і службы размініравання…

— Усё добра, усё на месцы, працуем, дзякуй за клопат.

— Але што гэта наогул было такое, не ведаеце?

— Шчыра вам кажу, не ведаю. Неяк у нас у прыёмным сёння ніхто гэта не абмяркоўваў.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама гаварыць з нашай журналісткай, якая тэлефанавала як усхваляваная жыхарка горада, наогул адмовіліся.

— Падкажыце, калі ласка, учора была навіна пра тэракт, які планаваўся ў Гродне. Можа, вы зможаце расказаць, што гэта за тэрарыст, адкуль ён, ці былі ў яго памагатыя? І наогул бяспечна ў горадзе цяпер ці не?

— У горадзе заўсёды бяспечна, супрацоўнікі міліцыі заўсёды напагатове, працуюць. Акрамя гэтага, я вам нічога не падкажу, — адказаў супрацоўнік УУС.

— Ну вось як бяспечна, калі кажуць, што да дома Караніка прыязджалі службы размініравання. Там нешта падарваць хацелі?

— Можаце ў нашую прэс-службу звяртацца, удакладняць у іх.

— Дык, а як наогул магчыма, што вось такі тэракт планаваўся?

— Яшчэ раз кажу, калі ёсць нейкія пытанні, можаце звяртацца ў прэс-службу. Такой інфармацыі ў мяне няма, каб вам расказаць.

У прыёмным пакоі КДБ, куды мы таксама тэлефанавалі, каб высветліць тое, што адбываецца, размаўляць і ўдакладняць дэталі не захацелі. На просьбу растлумачыць, што адбываецца і чаму ў Гродне былі чутныя стрэлы, супрацоўнік ведамства адказаў наступнае:

— Калі будзе такая неабходнасць, то ўсе падрабязнасці будуць апублікаваныя. Калі такой неабходнасці не будзе — значыць, не будуць. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Усяго вам добрага, да пабачэння.

— Слухайце, але тут пасярод белага дня стрэлы…

— Усё ў адпаведнасці з заканадаўствам, усяго вам добрага. Што неабходна давесці да насельніцтва, усё даведзенае або будзе даведзенае.

— Ну вы хаця б у навінах растлумачыце, што адбываецца, нічога не зразумела ж.

— Усё ў рамках заканадаўства, каментары ва ўстаноўленым законам парадку. Да пабачэння, усяго добрага.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Што гаворыць BYPOL

Мы таксама звярнуліся па каментар з нагоды таго, што адбылося ў Гродне, да аб’яднання былых сілавікоў BYPOL. Прадстаўнік арганізацыі Аляксандр Азараў расказаў «Люстэрку», што падрабязнай інфармацыі пра тое, што адбылося, у іх няма.

— Распаўсюджваюцца фэйкавыя імёны, я ведаю, што некаторым СМІ дасылалі імя і прозвішча нібыта застрэленага беларуса. Мы правяралі, такіх людзей не існуе, — расказаў Азараў. Падрабязнасцяў імавернага інцыдэнту каля дома Уладзіміра Караніка ў BYPOL таксама няма, удакладніў ён. І выказаў здагадку, што гэта можа наогул аказацца «ўкідам».

Што вядома пра здарэнне ў Гродне

Інфармацыя пра стрэлы і выбухі ў Гродне 19 сакавіка з’явілася ў тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь». Паводле чытача канала, гэта адбывалася на вуліцах Курчатава і Урублеўскага (з паведамлення КДБ вынікае, што перастрэлка з замежнікам, які нібыта планаваў тэракт, здарылася па вуліцы Курчатава, 5). Мяркуючы з відэазапісу ў публікацыі (яна досыць кепскай якасці), некалькі сілавікоў вывелі з пад’езда чалавека і пасадзілі яго ў прыпаркаваны побач мікрааўтобус.

Пра затрыманні са словаў відавочцаў таксама пісаў тэлеграм-канал «Суды и задержания. Гродно и область». У каментары «Люстэрку» прадстаўнікі канала ўдакладнілі, што пацвердзіць інфармацыю пра затрыманні ім пакуль не ўдалося. Праваабаронцам «Вясны» таксама не вядома пра затрыманні ў Гродне.

Выданне MOST са спасылкай на жыхарку горада паведаміла, што на выездзе з Гродна 19 сакавіка вайскоўцы з аўтаматамі пачалі правяраць усе аўтамабілі.

— Учора было добрае надвор’е, і многія з’ехалі з горада на шашлыкі. Мы з сям’ёй таксама вырашылі час прабавіць за горадам і пасля абеду вярталіся. Былі здзіўленыя, калі на ўездзе ў Гродна з боку Сапоцкіна было тры блакпасты. Каля Аўгустоўскага канала адзін быў, і два на саміх выездах з горада. Стаялі вайскоўцы з аўтаматамі і біноклямі, якія спынялі ўсе аўтамабілі. Правяралі дакументы. Мы не разумелі, чаму такі дагляд. А калі прыехалі дадому, то даведаліся пра сітуацыю ў горадзе з нейкім «інагентам», — расказала парталу чытачка з Гродна.