Опубликовано 15 жнiўня 2024 у 14.43
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.online/news/economics/75895.html    

Лукашэнка — пра забарону на ўезд беларускіх аўто ў Літву: «Дзякуй богу»

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рашэнне літоўскіх уладаў забараніць уезд у краіну аўтамабілям з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі, але адзначыў, што з эканамічнага пункту гледжання ў гэтым абмежаванні «ёсць плюсы». Такую заяву ён зрабіў падчас інтэрв'ю тэлеканалу «Россия».

Александр Лукашенко во время интервью телеканалу "Россия". 15 августа 2024 года. Фото: "Пул первого"
Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю тэлеканалу «Россия». 15 жніўня 2024 года. Фота: «Пул первого»

— Дзякуй богу. Нашыя перастануць вывозіць (хоць цяпер менш стала) грошы за межы Беларусі і Расіі. Тое самае расіяне, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Палітык адзначыў, што дзякуючы ўведзенай Літвой забароне грошы застануцца ў Беларусі.

— Гэты так званы эканамічны турызм — гэта велізарныя сродкі, якія вывозіліся адсюль (з Беларусі. — Заўв. рэд.), — сказаў ён.

Нагадаем, уезд у Літву для ўсіх легкавых аўто, зарэгістраваных у Беларусі, забараняецца з 16 жніўня. Напярэдадні ўступлення ў сілу бана ў пункце пропуску «Каменны Лог» сабралася рэкордная з пачатку года чарга з легкавікоў.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO